Вы праглядаеце журнал [info]pistonczyk

пра вечнасьць, маць яе


Ад словаспалучэньня "сапраўдная беларуская паэзія" мне хочацца пабляваць або, напрыклад, шчыльненька паесьці. Мне здаецца, што людзі, якія пішуць і гавораць падобныя глупствы, чыста выпадкова нарадзіліся людзьмі. Ім бы больш пасавала нарадзіцца, скажам, карасямі. Тады б я проста ўзяў вуду, выцягнуў іх і засмажыў на вялікай патэльні. Мяркую, смачная гэта страва - патасныя ідыёты пад сьмятанкай.

Памятаю як у 2007 у Кракаве на 9 траўня мы з Коцаравым  раніцай селі бухаць ( а бухалі мы часта і Пабеда тады была адно дадатковай нагодай). А з намі жылі дзьве немкі. І вось прыходзяць яны на кюхен запарыць сабе нямецкай кавы. А мы ўжо такія нармальныя, вясёлыя. І пытаюцца тыя дзеўкі: а чойта вы п'ёце з самага ранку?
- А ў нас сьвята.
- А што за сьвята?
Ну, мы кажам - Перамогі. Ціпа ў вайне перамаглі.
- А каго перамаглі?
- Як каго - вас.
І ржом такія, вясёлыя, выпіўшыя. А яны не ўдупляюць. Наогул не разумеюць чаго перамаглі, дзе, калі і навошта. Мы ім, канешне, растлумачылі на пальцах. Але падазраю так да канца і не зразумелі што да чаго. У прынцыпе я таксама не разумею што тут у се сьвяткуюць. Бо якая нахер перамога. Адна імперыя нарабіла ахвяр другой. Я, напрыклад, проста бухаю, на радасьць сабе і людзям.

Сярод герояў выстаўкі - Ірванец, Бондар, Паваляева, Нечытайла, Карабчук, Даній, Хадановіч, Жадан, Адамовіч, Рыжкоў, Пістончык і г.д.

05 Тра 2012


Знаіця, хуйня этат ваш Новы Ляпіс, от стары - отэта сіла! Забылі, затапталі сваімі дурнымі быкамі, скатамі і маніфестамі. Маладзёж, бляць - памяці хапае на 2 песьні. Адумайцеся! Пакайцеся! Пастаўце сьвечку за сваю душу!

Такое...


Беларусь - гэта ж цмок сінявокі.
Глядзець на яе, не п’янеючы, цяжка.
Зжарэ цябе, не пакінуўшы й косткі.
Выябе, не зрабіўшы нікому паблажкі.


"Беларусы ў Празе чыталі вершы па-беларуску і па-расейску". Гэта паэты Антон Рудак зь Менску, Ўладзімер Глазаў зь Берасьця, Макс Шчур і вядучы Сяргей Сматрычэнка з Прагі.

Дастаўляюць каментары. Усё па-старому, дарагія мае: калі чалавек чытае па-расейску - ён акупант і аб'ект уплыву расейскіх спецслужбаў. 

Адна мастачка там піша: "Я б ніколі не пайшла чытаць свае вершы з ...акупантамі Беларусі - хто б яны ні былі."

Давайце, давайце, цёці і дзядзі - заганяйце сябе ў гета яшчэ глыбей.

Дарагія школьнікі,


хто ведае, якая зараз сітуацыя на беларускім школьным фронце? 

Бо ва Ўкраіне хочуць увінціць у школьную праграму хрэнь ціпа Каэльё, Рычарда Баха і іжэ з імі - цяпер добра бачна што чытаюць у Мінкульце (падрабязнасьці - тут)

Tags:

сьмерць-трамплін






сьмерць-трамплін


унізе пасля яе
застаўся адно цёмны сьлед
і мокры натанік побач

кавалкі аблічча
сабакі-прыблуды разнесьлі па пустыры
завушніцы й адзежу -
бяздомныя людзі па норах
вочы яшчэ напярэдадні выела роспач
сэрца і тое што ў сэрцы шчуры дагрызьлі
рэшту нібы прыбіральніца
змыла ўначы залева

ня важна куды ты скачаш
галоўнае каб трамплін быў як найвышэй
каб было далягляд відно
і болей нябачна нічога

сьвет - ёй казалі – вялікі басэйн
прыгожы й бясьпечны
тут робяць стаўкі на моцных
у местачковых заплывах
была неднойчы першай

ніколі ня знала навошта

але

ўсё бывае апошнім

нават дно працягне руку насустрач
калі моцна пра гэта просіш

Іншыя вершы цыклу "Mondo verses":
- сьмерць-дзіця
- сьмерць-атракцыён
- кухня сьмерці
- гігіена сьмерці

- мантра

---


Апошнім часам мяне натхняюць ня тыя, хто піша,
а тыя, хто нічога ня піша.


11 Крс 2012


Гэта проста феерыя духу ( узята ў Яўгеніі Чупрыной):

"Сегодня меня одна женщина пыталась обратить в кгбешную веру и говорила, что в РПЦ тоже есть приличные люди. Я отвечала, что являясь, согласно Евангелию, как и все мы, дочерью Бога, я желаю общаться со своим Отцом Небесным без эрпэцэшников, пусть даже и приличных и не пузатых. Тогда она мне стала говорить, что церковь является телом Христовым. Я спросила: а кто это сказал? Она не знала. Я сказала: ведь маловероятно же, чтобы он сам заявил - мое тело, понимаете, церковь! Тогда это придумал не Бог, а неизвестно кто. Тогда она предложила: все это вам может разъяснить священник, он лучше знает. 

Я: мне кажется, я лучше знаю.
Она: это гордыня.
Я: священник считает, что он знает лучше, я считаю, что я, это всего лишь два мнения двух простых смертных, которые оба читали Евангелия, однако я при этом еще думаю.

Тогда она стала смутно припоминать что-то из Ветхого Завета, а я ее спросила: кстати, мне всегда хотелось знать, эрпэцэшники признают Ветхий Завет? 

Она (с пафосом): да!
Я: тогда чего же они не обрезаются?

Народ в метро потихоньку стал вокруг меня собираться с просветленным видом и внимать моим словам.

Она: потому что они не евреи!
Я: так они не признают Ветхого Завета? Или признают выборочно? Все затаили дыхание.
Она:подождите, пока на вас спустится дух, и вы все поймете.
Я: стало быть, я похожа на человека, на которого не спустился Дух? А они воображают, что на них Дух спустился? Их от него-то и распирает?
Она: приходите в церковь.
Я: вы обещаете, что ваш приличный батюка не погонит на Пушкина и Толстого?
Она (грустно): нет, конечно, я вам этого не обещаю. Я: вот и все. Она: вот и все."


Алег Мінкін

ДВОРНIК

Надараецца, жахам агорне
Ад таго, што яшчэ не памёр...
Ды са зьдзiвам пачуеш, як дворнiк
Ачышчае асьнежаны двор.

Звыклы лад пахiснуўся, пажухлi
Усе веры й атожылкi вер —
А вось дворнiк шкрабе сваёй шухляй
I тады, i заўжды, i цяпер.

Ён адкiдвае да агароджы
Сьнег зьляжалы i сыпле пясок,
Каб няўпэўнены ў заўтра прахожы
Пасьлiзнуцца ня мог неўзнарок.

 
 Літаратурна-мастацка-свінгерскае аб’яднанне “ВЯСЁЛКА” пры падтрымцы амерыканскай інтэрнэт-кампаніі “Фэйсбук Інкарпарэйшн” і РУП “Белпошта” абвяшчае пра заснаванне Калялітаратурнай прэміі імя Каяна Лупакі.


   Увесь пачатак 2012 года некампетэнтнае журы нядбала падыходзіла да меркаванай прэміі і нават паленавалася апублікаваць  лонг-гліст і шорт-гліст прэміі (усё адно ўсім похер).

   Таму 1 красавіка 2012 году абвяшчаюцца непасрэдна лаўрэаты.

   Імі сталі:

   У намінацыі "Ася года" - "за адкрыціе Веніяміна Блажэннага" - кандыдат філалагічных навук, крытык ЛАДА АЛЕЙНІК 

У намінацыі "Гандон года" - "за службу ацечэству" і "высокую ацэнку ўласнай творчасці" – маргінальны паэт-эмігрант СЛАВАМІР АДАМОВІЧ

У намінацыі "Пафас года" - "за скарастрэльнае верлібрычнае спачуванне галавой аб ходнік" і "за дурнавкусіе" - паэтка ВАЛЯРЫНА КУСТАВА

У намінацыі "Наброс года" - "за абарону бацькавых вокнаў і іншых элементаў хаты" - мастак РЫГОР СІТНІЦА

У намінацыі "Гета года" - "секта мнагажэнцаў, палачэй і ізврашчэнцаў" -  ЧАСОПІС "ВЕРАСЕНЬ"

У спецыяльнай мовазнаўчай намінацыі "Далькажык года" лаўрэатам становіцца ЛЕАНІД ДРАНЬКО-МАЙСЮК

Пераможцам будуць высланыя каштоўныя прызы – прадукцыя спонсара РУП “Белпошта”, які, дарэчы, пакуль што факт свайго ўдзелу ў прэміі адмаўляе.

Ладзе Алейнік - газеты "А я современная женщина", "Афродита", "Варим, солим, маринуем...", "Незнайка", "Асіповіцкі край".

Славаміру Адамовічу - газеты "Во славу Родины", "Козёл и забор", "Патрыёт Ушаччыны" і газета Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання РБ "Берега".

Валярыне Куставай - газеты "Азы православной веры", "Католически святые", "Голас душы", "Мир с Богом","Преображение", "Виртуальные радости" і "В гостях у сказки" - газета для дзяцей ад трох год.

Рыгору Сітніцу - газеты "Голос галактики", "Друг пенсионера", "Слово писателя", "Оконный рынок".

Леаніду Дранько-Майсюку -  газета "Золотой возраст".

Рэдакцыя часопіса "Верасень" будзе падпісаная на літаратурны часопіс "Октябрь".

Прэмія імя Каяна Лупакі заснаваная ў 2012 годзе з нагоды набліжэння канца свету. Стопудова будзе ўручаная адзін раз. У шорт-гліст прэміі Лупакі можа быць уключаны абсалютна любы пісьменнік, які лічыць сябе беларускім.

За заснаванне Літаратурна-мастацка-свінгерскага аб'яднанне "ВЯСЁЛКА" не ўзяў адказнасці ніводзін творчы саюз Беларусі. У суполкі няясныя мэты і зацертыя айпішнікі. Суполка існуе ў сацыяльных сетках і не выдае закладнікаў.




Мядзьвяжыха

Раскажу-ка я цібе, дарагі чытач, казку. Ідзі вазьмі на кухне буцерброд з каўбасой, садзіся пазручней, адкрывай пашырэ рот і слухай. Папярэджваю, гісторыя жастокая. Таму, мой даражэнькі, глядзі не ўссярыся.

У пятнацатым царстве, сто шаснацатым гасударсьце жыла-была дзярэўня. Хрэн хто яе помніць, але яна была. Вось. А вакол яе расло морэ ўсячэскай расьліннасьці, каторую тутэйшыя  празывалі лесам.  Людзі ў дзярэўні жылі разныя. Адні з пісюном, другія без пісюна. Але з піськай. Пісек, праўда, очынна не хватала – на пальцах можна было перашчытаць. Чым усе мужчыны і займаліся, замест таго каб пладзіць дзяцішак пад кустамі. Яны так захапіліся эцім самым перашчотам на пальцах, што не замецілі як усе піські вымерлі. Жэншчыны, яны такія: толькі дай ім повад – дохнуць маментальна.

Ноч апусьцілася на ўсё чорным чугунком. Астылі ў сьвятліцах печкі. Сьвіньні ў хлявах павесілі пятакі, пахудзелі, перайші на падножны корм. Бо пакуль бабы давалі сьвіньням, мужыкі ляжалі на прастынях, курылі і ніхуя ня ведалі што гэта такое – даць сьвіням. Акрамя сьвіняў, у дэпрэсію ўпалі і астальныя: коцікі, сабачкі, цэлая курыная рэзервацыя з індзюшыным гета і нават дзеравенскі сланёнак Мухтар, які верай і праўдай старажыў усіх ад вайны і бандзітаў. Мужыкі ж абраслі бародамі, груснымі песьнямі, каростай і настальгіяй. Сядзелі месяцамі, тупа маўчалі і нявесела бухалі – нават музыку ня ўключыш, бо радзіва і магнітафоны тады ішчо не ізабрэлі.

І вось па начах пачала хадзіць на дзярэўню Мядзьвяжыха. Усе афігелі, бо дагэтуль бачылі ў лесе толькі п’янага лясьніка і пянькі. Мядзьвяжыха кожную ноч заходзіла да мужчын пад адзіялы і задавальняла іхнія палавыя пытаньні, не абмінаючы самыя дзерскія і грубыя. А некаторым нават сьцірала шкарпэткі і рабіла нараніцу смакаценны гуляш з гарнірам.

Пасьля гэтага палюбіла сяло жывёлу так, як нават маму ня любяць, хоць да мамінава ідзеала Мядзьвяжыхе было, як да Бразіліі. Ну тоўстая, ну цыцак німа, ну нос валасаты, як і ўсё астатняе. Але ж галоўнае ня гэта. Галоўнае - душа.

Каб ня бегала па лясах, пабудавалі мядзьвяжыхе ў дзярэўне вялікі сенавал з сенам. Бывала зайдзе каваль Аньціп – а яна ляжыць, саломінкай у роце кавыраецца, а па ёй скачуць сінічкі і мандавошак з галавы выклёўваюць. А Аньціпка абапёршыся плячом аб касяк кажа: “Ну ты, маць, і багіня!”

Акрамя як кувыркацца з мужыкамі, Мядзьвяжыха больш за ўсё любіла ляпіць пяльмені і давіць прышчы. На пяльменныя суботы зьбіраліся як на сьвята, прычым усе, да апошняга імбіцыла Трахімкі. Медзьвяжыха ў гэты дзень дазваляла сабе ёбнуць грамульку-другую, а, выпіўшы, падала пад стол і дзіка раўла міма нот, як звычайна равуць бухія дзембялі на лавачках.

Але кароткім аказалася шчасьце. Бляцтву, нажаль, любяць перакрываць кісларод, нават калі яно нікому не мяшае. Ідзілію спорціў дзібіл Трахімка. Неяк у Пяльменную суботу, калі ўсе панапіваліся ў піліпаўку, ён вырашыў кінуць Мядзьвяжыхе пару палак. А напіцца ў піліпаўку – гэта вам, прабачце, ня ў дровы і нават не ў гаўно. Бухая ў піліпаўку істота падобная на мумію маманта, якога прасьцей каніраваць чым разбудзіць. Зьняў наш Трахімка брукі, вываліў пісюна наружу. І давай пярдоліць. А Трахімке, як махольнаму, трэба сказаць, было строга забаронена ябаць жывыя арганізмы, за чым мужыкі ўважліва сльядзілі. І правільна. Бо калі ў галаве вецер – якія, бляць, жэншчыны, якія дзеці? Сядзі, ляпі паравозікі з пласьціліна.

Знасільнічаўшы жывёлу, нараніцу Трахімка нікому пра гэта не сказаў. А праз два гады нарадзілася ў Мядзьвяжыхі ніпаймі што, прычым у трох экзэмпярах. З жэнскай галавой, вачыма на жопе, валасатае як грузін, са скаліозам ды яшчэ ў прыдачу агрэсіўнае, сільнае і дурное. Выліты гопнік, толькі экзацічны і на нулявой стадзіі эвалюцыі. Зрэшты іншых стадзій у гопнікаў і не бывае. Павырасталі тыя чудзішчы. І ў адну з начэй, выдраўшы з забора па штахеціне, паўбівалі ўсіх: і мужыкоў, і Трахімку, і мамку сваю. Мамка, праўда, акціўна адбівалася, нават пасьпела наматаць на лапу кішкі аднаго з уёбкаў. Але тут падбеглі астатнія ды як пачалі лупасіць Мядзьвяжыху, што яна ажно расплакалася ад такой неблагадарнасьці. Пасля чаго села на пянёк, з’ела піражок і ўмёрла ад гора.

А мараль, мае даражэнькія такава: любіце сваіх мам, нават страшных і маральна распушчаных. Бо што такое красата і мараль у сраўненіі з Любоўю? - хуйня з маленькай літары. А калі раптам вы гопнік або тупая кабыла і ня можаце любіць – ня любіце. Але абязацільна схадзіце да дохтара і зрабіце кастрацыю – я вас умаляю. 

Юра


Юра

яго звалі Юра.
мы працавалі разам на заводзе газавае апаратуры.

малады, мускулісты герой Іліяды,
выпускнік універу, токар 2–га разраду,
ён трымаўся за працу, бо – крэдыт, жонка, пялюшкі.
сказаў аднойчы “яшчэ трошкі
і я здохну у гэнай канюшні”
мы сядзелі тады на хаце: рэцыдывіст Груша,
я, Юра і Людка,
былая аднакласьніца, пасля - прастытутка.
ужо тады Люда трымала маленькі прытон,
ейны муж, юны гопнік Антон
ад такое маліны збухаўся, скалоўся і здох.

Юра трымаўся як мог:
заняўся ёгай, купіў каяндарык з Буддам,
але ўрэшце забіў на сям’ю, закахаўся ў Люду,
пачаў хадзіць з братвою раёну,
на год заляцеў на зону,
потым яшчэ, і яшчэ. зрабіў на запясьці
наколку “Л + Ю=ШЧАСЬЦЕ”.
пабываўшы ва ўсіх абласных пастарунках, блатхатах,
на ўсялякі выпадак трымаў пад падушкай гранату

тым часам Люда завязала з панэльлю,
яны пачалі калясіць па мястэчках і мелі
усё што хацелі, рабуючы крамы, запраўкі,
аўтавакзалы, паштамты, банкі.
разганяючы сэрцы да 120-ці ў хвіліну
трымалі ў тонусе ўсю краіну

накрылі іх хутка. сканчаўся люты.
у лепшых традыцыях Галівуду,
ўцякалі навосьлеп, паўз чорны лес,
кінуўшы грошы, стары мэрсэдэс…

уваччу праплывалі аблокі, чуўся сабачы брэх.
падалі ціск, тэмпэратура, сьнег.
па бязьлюдным узьлеску скакала касуля
і кроў праступала паволі праз сукню й кашулю


Галоўная прычына літаратурных бульбасрачоў у тым, што людзі блытаюць досьвед з талентам.

Чым большы досьвед, тым болей ён замінае нам быць самімі сабой. І тым болей жаданьне навучыць суседа адпавядаць сумніўным ідэалам і правілам, то бок насраць у душу.

Яшчэ адна прычына - нежаданьне мяняцца. Выжываюць не аўтарытэты, не наймацнейшыя і, зноў жа, найразумнейшыя. Застаецца той, хто здольны зрабіць крок убок і паглядзець на сябе як на чмо.

Ну і наастачу. Любоў да класікі - утульная хлусьня.

"Кіеўскія Лаўры-2012"


Originally posted by [info]alexandr_k at 17-21 мая 2012 года Фестиваль поэзии "Киевские Лавры"


Определена дата проведения 7-го Международного фестиваля поэзии "Київські Лаври": 17-21 мая 2012 г. Проекты для участия в фестивале принимаются с 23-го февраля по 23-е марта.
Е-мейл: sho@sho.kiev.ua с пометкой в теле письма: "Проект на Киевские Лав
ры"

Перепост приветствуется.

Сайт фестиваля:
http://www.sho.kiev.ua/content/590


А вось вы ведаеце што Гамбія была калёніяй Вялікага княства Літоўскага? )))

History of the Gambia

E-books па-беларуску


Зьявілася беларускае электроннае выдавецтва. Кніжкі можна сьцягваць. Іх яшчэ няшмат, але, спадзяюся, усё наперадзе - http://bybooks.eu
 
  






Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Taichi Kaminogoya