Хрыстос - чырвоны нос
На Каляды ізноўку няма сьнегападу.
Толькі холад сабачы. Дай, Божа, параду:
як ня зьмерзнуць у гэткі мароз
набухаўшыся у каматоз?
Чырванеюць насы на галоўнай хваінцы –
у сьвяточным настроі свае і чужынцы.
З цэркваў чутны круты хваласьпеў,
што ляціць па-над гмахамі дрэў.
Калі б Езус радзіўся не ўзімку, а ўлетку,
я б Раство сустракаў на зялёных палетках
ў таварыстве паўголых дзяўчат.
Ты, Гасподзь, быў бы дзеўкам тым рад.
Ці яшчэ: адзначаць яго ў кожным сезоне –
ў футры, плаўках, вятроўцы і пад парасонам.
Мо, таму і бязбожны народ,
што замала для веры нагод.
Але гэта ўсё мроі – зіма на падворку.
Мы бухаем, глядзім на далёкую зорку,
славім Бацьку і Маці Тваю.
Мой Хрыстос, happy birthday to you!
25-29 сьнежня, в. Валодзькава – Берасьце


Comments
Чыста па Саўт парку)))
=))