Вы праглядаеце журнал [info]pistonczyk

Папярэдні запіс | Наступны запіс



Баляда пра мілосьць і барыкады

                     ўсім крамам “Рыба” прысьвячаецца


Яна працавала кандуктарам, ён працаваў кіроўцам.
У яе – 9 клясаў школы. У яго – 2 гады ў хабзе.
Але абодва верылі сьлепа сваёй пуцяводнай зорцы,
якая , куды невядома, але некуды ўсё ж завядзе.

Ня раз пасля зьмены купляў ёй букеты люпінаў.
Да самага дому па цёмным раёне штовечар яе праважаў.
Яна ўсхвалявана чакала калі ўрэшце стане жанчынай
і ён чаканьні яе ня раз і ня два апраўдаў.

А потым яна паступіла ў тэхнікум на прадаўшчыцу.
А ён пасля доўгіх ваганьняў пайшоў у мянты.
Заўсёды на сьвяты дарыў ёй шыкоўны набор “Мілавіцы”
і ахалі ўсе сяброўкі – “Якая ж шчасьлівая ты!”

Надзейны, разумны – ну проста геройскі мужчына!
Ахоўваў уночы і ўдзень наш народны спакой.
Яна ж азіраючы ў краме пакупнікоў вачыма
разьлівала ўсім піва пяшчотнай рукою сваёй.

О, гэтая крама – нібы алкагольная Мэкка!
Прыпынак асьмяглым, самотным усім астравок,
Дзе душу напоўніш ляшчом, путасу або хекам.
Але неўзабаве закрылі той рай на замок.

Яна так схуднела ад гэткае метафізічнае траўмы,
што проста ў ніякую браму. Што проста хана.
А алкашы і студэнты ішлі бараніць сваю краму.
Узводзіліся барыкады. Раскручвалася вайна.

І як патрыётка, жанчына і, ўрэшце рэшт, прадаўшчыца,
яна не магла пакінуць у гэткія хвілі свой нецьвярозы народ.
А муж яе хмыкаў. Сьмяяўся. Потым пачаў зьліцца.
І толькі тады зразумела які ўсё-ткі ён урод.

Распаўся сямейны саюз як картачны домік.
Яе – на 15 содняў. Яму – адпачынак на 15 дзён.
А там дзе быў магазін зробяць підарскі бар “Гомік”.
Альбо нейкі іншы гламурна-багемны загон.

1-Я СЦЫЛА ПА ТЭМЕ
2-Я СЦЫЛА ПА ТЭМЕ

Comments

( 15 камэнтароў — ебануць )
(Deleted comment)
[info]pistonczyk wrote:
06 Крс 2008 00:08 (UTC)
былі ў рыбе?
[info]tymoshchenko wrote:
05 Крс 2008 15:13 (UTC)
ох, аж за душу взяло!
[info]pistonczyk wrote:
06 Крс 2008 00:05 (UTC)
бразільскія жарсьці проста!
[info]angrifff wrote:
05 Крс 2008 20:33 (UTC)
Памятаю-памятаю, ты мне паказваў гэтую слаутую "Рыбу" )
Нештачкі яна цябе асабліва ўразіла, бо тэкст атрымаўся цікавы.
[info]selykv wrote:
05 Крс 2008 22:33 (UTC)
+пиво)))
[info]maryjka_ wrote:
05 Крс 2008 22:38 (UTC)
дзякуй, сярожа! крама рыба дарагая ўсяму філфаку.

хоць, прызнаюся, яе існаваньне не было для мяне НАДЗВЫЧАЙ актуальным.

я больш сумую па булачках і марозіву крамы КОНСУЛ, якая каля кнігарні.

[info]maryjka_ wrote:
05 Крс 2008 22:39 (UTC)
была каля кнігарні....
[info]pistonczyk wrote:
06 Крс 2008 00:07 (UTC)
да консула не дабраўся, але - нажаль(( - назва не натхняе (((
[info]trouble2maker wrote:
06 Крс 2008 01:08 (UTC)
гениально!
а напротив рыбы филфак... ну что сказать... yes, i feel fuck...
[info]yaryla wrote:
07 Крс 2008 06:17 (UTC)
скаты ўжо распачалi закручываць краны...
пiва ўжо не разлiваюць....пакапалася санэпiдэмстанцыя
[info]pistonczyk wrote:
07 Крс 2008 16:05 (UTC)
а я 12-га ў Кіеве ;)
[info]pistonczyk wrote:
07 Крс 2008 21:35 (UTC)
ой-ой!
пабачым як будзе разьвівацца гэтая ноч доўгіх нажэй ))
[info]pistonczyk wrote:
07 Крс 2008 16:04 (UTC)
сцукі бязбожныя!
( 15 камэнтароў — ебануць )

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Taichi Kaminogoya