Home

Advertisement

kloun
Анджэй Бурса
Ад інформбюро:Нарадзіўся 21 сакавіка 1932 году ў Кракаве. За сваё кароткае жыцьцё надрукаваў у часопісах трыццаць сем вершаў і апавяданьне “Масон”. Тэатр Cricot 2 паставіў спэктакль пад назвай “Карбункул”, а кабарэ “Piwnica pod Baranami” скетч “Вясковыя размоўнікі”. Памёр заўчасна, 15 лістапада 1957году, ва ўзросьце дваццаціпяці гадоў.
Літаратурай паэт займаўся ўсяго каля 3 гадоў. Ягоная паэзія поўная бунту, брутальнасьці і цынізму. Бурса апісвае рэчаіснасьць бескапрамісна і цалкам вольна ад хоць якіх установак.

Субота

Божа які файны вечар
столькі гарэлкі столькі піва
а потым блытаніна
за кулісамі гэтага раю
паміж плюшавай парцьерай
і кухняй за перагародкай
я адчуваў як вызваляюся
ад лішку энэргіі
якой надзяліла мяне маладосьць

магчыма
я мог бы выкарыстаць яе інакш
напрыклад напісаць 4 рэпартажы
пра пэрспэктывы разьвіцьця малых мястэчкаў
але
меў я ў срацы малыя мястэчкі
меў я ў срацы малыя мястэчкі
меў я ў срацы малыя мястэчкі