дзе і што

РЭЦЭНЗІІ:
1. МАРЫЯ МАРТЫСЕВІЧ.СЬВЯТЫЯ ПАТРОНЫ І ВЕЧНЫЯ ДЗЕВЯНОСТЫЯ
2.СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ. ТРЫ СТАРОНКІ ПАВОДЛЕ ФРОСТА
3. СЯРГЕЙ ГРЫШКЕВІЧ. АБЛОМАЎШЧЫНА FOREVER, АЛЬБО "КІНО БЕЗ ТВАЙГО УДЗЕЛУ"
4.КАСЯ КЛЁШ(АЛЕСЯ СЕРАДА).КНІГА ГОДА:ЯК З СУЧАСНАСЦІ РОБІЦЦА МІНУЛАЕ
5. ІРЫНА ШАЎЛЯКОВА. АКТУАЛЬНАСЦЬ = НЕЎМІРУЧАСЦЬ, АБО СЦІПЛАЯ АБАЯЛЬНАСЦЬ 1990-х - (артыкул, нажаль, выдалілі з сайту)
Андрэй Хадановіч павесіў ТУТ свой пераклад гэтага вершу.
Павешу і свой. Тым больш, што перакладаў аўтаномна, ня ведаючы пра існаваньне андрэевага.
Памяці У. Б. Ейтса
( памерлага ў студзені 1939 году )
І
Ён адыйшоў бязмоўнаю зімой:
замерзлі ручаі, аэрапорты апусьцелі,
пазасыпала сьнегам статуі герояў;
ртуць апусьцілася ў роце бяскроўнага дню.
Паводле ўсіх прыбораў
дзень ягонае сьмерці быў цёмным халодным днём.
Здаля ад ягонае хваробы
блукалі ваўкі пад кронамі хвойных лясоў,
рака ў цноце вясковай не спакушалася гранітам;
жалобнае галашэньне
ахоўвала словы паэта ад сьмерці.
Але для яго, для яго гэты дзень стаўся апошнім,
днём сядзелак і пагалосак;
правінцыі цела распачалі мяцеж,
плошчы розуму апусьцелі,
ціша прыйшла на ўскраіны,
плынь пачуцьцяў спынілася й ён уваскрос у сваіх чытачах.
Цяпер ён параскіданы па мноству местаў,
аддадзены цалкам чужым настроям:
каб адшукаць шчасьце ў змрочных лясох
і быць пакараным па тамтэйшых законах сумленьня.
Словы памерлага
зьмяніліся ў чэравах жывых.
Але пад цяжарам і ў гомане Заўтра,
пад перазовы брокераў на біржы,
пад маўчаньне ўбогіх, звыклых да ўласных пакут,
у вязьніцах цел будзем верыць, што мы на свабодзе;
усяго некалькі тысяч запомняць гэты дзень
як нечым адрозны ад іншых.
Паводле ўсіх прыбораў
дзень ягонае сьмерці быў цёмным халодным днём.
ІІ
Ты быў непасьлядоўным, як і мы. Але твой дар
перажыве заможных прыхаджанак, гной
тугі; Ты славіў боль Ірляндыі як свой.
Вар’ятка, не зьмянілася; ня стала меней хмар.
Паэзія ня ёсьць прычынай і наступстваў
у яе няма: жыве ў даліне прымавак, і, густу
ня маючы, туды не даплыве душы ладдзя;
цячэ паўз ранча адзінот, цясьніны смутку,
цераз руіны местаў, што здаліся надта хутка,
Яна – нязмоўкны рот таемнага быцьця.
ІІІ
Дол, прымі свой мёртвы груз!
Ейтс ужо ня чуе муз:
нат ягоны карабель
абысьці ня здолеў мель.
Час, вярхоўны жрэц і кат,
не абыходзіцца бяз страт:
нат цялесную красу
сьмерці не міне прысуд;
славіць мову, ў пантэон
ўводзіць тых, хто, змогшы сон,
верна служыць ёй; ля ног
зь нізкіх дзей ляжыць вянок.
Час, зрабіўшы ход ліхі,
Кіплінгу скасьціў грахі;
узмахнуўшы памялом,
ўзяў Кладэля пад крыло.
Скрозь смугу і ночны сьмех
чутны нацый воўчы брэх.
І нянавісьць, ўзяўшы старт,
сьпее пад тканінай шат.
Думка – зглумлены тавар –
пакідае кожны твар.
Лёд скаваў, схаваў туман
Спачуваньня акіян.
Што ж, хадзем, паэт, на дно,
дзе нічога не відно;
дзе твой голас – вольны птах –
лечыць боль, тугу і страх.
Ў жвіры строфаў, там і тут, –
вінаграднікі пакут.
Усхваляй няшчасны лёс
жыхароў краіны кроз.
У пустэлі сэрца дай
адшукаць крынічны рай.
І ва ўбогай цэлі дзён
навучы трываць свой стогн.
( АРЫГІНАЛ )

Апошнім часам не адпускае такая штука: цікава - хто яшчэ, акрамя Рыжкова, Хадановіча і мяне, перакладаў і перакладае Уістана Х'ю Одэна? Вось калі б вышла ягоная кніжка па-беларуску (а ня гэтыя "голыя каляндарныя страсьці")))) - от была б падзея! Варта б зрушыць з месца гэты вазок...

Сяводня 99-ы дзень ражджэньня очэнь заібцовага паэта – Уістэна Одэна. Аднаво з маіх любімых, можна сказаць – фаварыта.
Ён мала ішчо ў нас ізвесьцен – але ён адзін з вілічайшых лірыкаў 20-га веку. Даю зуб навыкал. Нісматра на то, што саздаваў ён від нескалька скучнага і нуднага суб’екта з ментарскімі замашкамі, сур’ёзнага да глубіны душы і цела, але на самам дзеле было саўсем ня так. Бо аднажды ён как-та адкрыў свае карты, высказаў суць свайго творчэства.
Набухаўшыся віном з адным са сваіх студзенцікаў ён вымавіў следушчае:
- Аланчык, бляць (Аланам таво студзіозуса празывалі)! Аланчык, ядрыць іё ў качэль, знаеш што? Пішу ж я саўсем не з-за таго, што міня так ужэ крэпка ўсё валнуе і трагічэскі трогае, а патаму, што васхішчае міня жысьць ва ўсіх яе красотах і гадасьцях, што жысьць нісматра ні на што - гэта благадаць.
Так будзем жа і вумнымі-сур’ёзнымі, і ў то жэ ўрэмя хоць німношка – пахуістамі ў душэ. Хоць трошачкі, калі ўжо на многа не хватае сіл.
З днюхай цібя, містэр Уістэн!