Home

Advertisement

***

  • Nov. 12th, 2009 at 4:02 AM
kloun
зранку ідзеш на кухню
пакуль над сьвежай газэтай
учорашні сёрбаеш вермут
сонца ў сваіх чырвоных
сьвітальных сямейных майтках
вырульвае з прыбіральні
і расчыніўшы вокны
струшвае птушак з дрэў

зь невідочных ангараў
плывуць эскадрыльлі аблокаў
гул з прамысловых ускраін
зліваецца з гулам лядоўні
звонам парожніх пляшак
шолахамі фіранак
і вецер бы п’яны дворнік
стаіць над табой, выдыхаючы
восеньскі перагар

ты ж голы і паўпрытомны
чухаеш пах і паліш
сочыш за зьменай сэзонаў
за іх безназоўнай красою
такою што й сам забываеш
уласны пашпартны нумар
імя і імя па бацьку
і мёртвых сваіх галасы

і толькі бомж пад пад’ездам
у сіняй шапцы з пампонам
пругкім жоўтым струменем
насьвістваючы няўмела
выводзіць на першым сьнезе
магічнае слова “Сеня”
з клічнікам у канцы
kloun
Харошы сябар [info]vladik_kohne апэратыўна пераклаў апошні мой вершык

Радіо несправджених снів

Колись нас усіх запакують мєнти
(підстав у них більше ніж купа).
Вони будуть лізти у душі, скоти,
і у рукавичках до дупи.

Вони конфіскують гандони, штани
і книги, яких не читали ніколи.
Мої співвітчизники, пацани,
Фанати Памели і Джолі.

Ми стільки курили, пили й до дівчат
між зрадами бігли з коханням;
ми клали на працю, здоров’я і владу
й паскудні державні гуляння.

І що нам ця трійка волхвів у дверях,
безхитрісна штурмбригада —
вони ніби порох на наших плечах
і зникнуть, як сніжна вата.

У благословенній юнацькій шизі,
шаленім студентськім запалі
по лезу стрибаєм усміхнені всі
по шию в житті, як в калі.

І хриплі мелодії з радіо снів,
всередині наших голів
летять над усім, що лишилось в гівні
з секвенсора янголів.
kloun
Радыё няспраўджаных сноў

Аднойчы па ўсіх нас прыедуць мянты
(падставаў у іх дастаткова).
Яны залязацьмуць у душы, скаты,
і ў дупы ў пальчатках гумовых.

Яны канфіскуюць гандоны, штаны,
і кнігі, якіх ня чыталі ніколі.
Мае суайчыньнікі, пацаны,
фанаты Памэлы і Джолі.

Мы столькі палілі, пілі і дзяўчат
кахалі, ад здрады да здрады;
мы клалі на працу, здароўе, урад,
на ўсе дзяржаўныя сьвяты,

што гэтая тройца валхвоў у дзьвярох,
наіўная штурмбрыгада –
нібы парушынкі на нашых плячох,
зьнікомая сьнежная вата.

А мы ў блаславёнай юначай шызе,
шалёным студэнцкім запале
з усьмешкай скакацьмем па тонкім лязе
па шыю ў жыцьцёвым кале.

І хрыплая музыка радыё сноў,
што грала ў нашых галовах,
лунацьме над гэтым панурым лайном
з дыджэйскага пульту анёлаў.

Папоўдне даўна

  • Sep. 3rd, 2009 at 12:38 AM
kloun
Часам жыцьцё бывае як сыр: гарачым і мяккім...

Папоўдне даўна

сонца ў самым зэніце.
суседка па бальконе
жанчына гадоў пад сорак
стаіць у майтках і станіку.
ты таксама,
стаіш, паліш, сьвеціш
голай дупай у чужой краіне.

выходзіш за півам і цыгарэтамі.
дзьве бабы хлешчуць вінішча пад домам.
малалетнія гопнікі-акрабаты побач
робяць крывавыя піруэты
паралельна страляючы ў цябе
апошнія капейкі.
жыцьцё, яно, брат, такое –

часовыя заробкі
часовыя радасьці
хіба што алькаголь пастаянны –

усё на што цябе хапае
павесіць сушыцца майткі
каўтнуць з рыльца
і падумаць пра дзяўчыну
магчыма адзіную
хто гэтага варты.

***

  • Jul. 27th, 2009 at 10:03 AM
kloun
Ты ніколі не загіналася ў ваньне ад болю.
І крумкач для цябе не метафара - проста птушка.
Засынаеш – п’янай, а прачынаесься – голай.
Любіш плакаць пад рамантычныя кінастужкі.

Вось скончыш вучэльню, зробіш пару спаронаў.
На фабрыцы, дзе падшукаеш нарэшце працу,
знойдзеш сабе якога-небудзь гандона,
каб ня страшна было па раніцах прачынацца.

Каб жыцьцё хоць бы як наладзілася, каб у лазьнях
проста парыцца, а ня трахацца з мужыкамі.
Як народная тупасьць кажа: “ўсё будзе прыўкрасна!”
Нажывеш дзяцей і лішнія кіляграмы.

І прыходзячы ў цэх, і сыходзячы ўвечары з цэху,
адчувацьмеш як час зьнімае зь цябе, бы стружку,
невідочны налёт маладосьці, як ён дзеля сьмеху
горлам пускае любоў, бы крывавую юшку.

Гэты мур панэльны, сваю завадзкую сансару
ты абрала, дзяўчо, сама, ператварыўшы,
пераплавіўшы ўсё сваё золата мрояў ў пару
пярэдніх зубных каронак і сьціплы крыжык.

Prada

  • Jun. 1st, 2009 at 2:58 PM
kloun
Prada

Аленцы, з любоўю


Вечар па вызначэньні ня бывае сьветлым.
Ён то цягнецца гэкзамэтрам, то папсовым куплетам.

З табой, каханая – не засумуеш, без цябе ж – поўны макабр:
прыяжжаюць першы, другі, трэці... пяты, сёмы сябар...
я думаю пра цябе, яны напаўняюць шклянкі...
І разумееш: гэты заплыў - да ранку.

Мы стаім на бальконе з Вано, я гляджу ў неба.
Пэўне там нехта ёсьць, але зь ім пра гэта ня трэба,
бо пра гэта наогул ня трэба казаць уголас.
На ягоным плячы я знаходжу твой цёмны волас.

І былі б мы жлабы, то наклалі б адзін адному.
Мы трындзім пра высокае. Потым у гастраноме

набываем ня помню ўжо што на апошнія пэсо.
Мы вяртаемся - ты ўжо сьпіш. Алькагольная месса
была ў самым зэніце, хаця яшчэ толькі сьвітала.
Я сказаў што кахаю цябе, ты таксама сказала,

памахала рукой і на працу пайшла. Мы бухалі
як багі, як апошнія дэгенераты і швалі.

Мы прапілі ўсю, што мелі ў кішэнях, суму,
але потым знайшлі ў сэрванце твае парфумы –
і сады зацьвілі ў засьмяглых чырвоных глотках:
я згадаў водар твой, але згадка была кароткай;

я згадаў бы і болей, але адмовіла цела.
І адно толькі сэрца - гудзела, гудзела, гудзела...

Пераклады

  • May. 28th, 2009 at 5:05 AM
kloun
Часам выпадковыя знаёмствы праз нейкі час успрымаюцца як цалкам заканамерныя. І нібыта незнаёмы чувак праз вершы становіцца тваім іранічным аднапалчанінам на невідочным фронце невідочнага армагедону. Карацей, мне прыемна, што любімы мной паэт Ігар Бялоў [info]igor_belov узяўся перакласьці дзясятак маіх вершаў.

Из книги «Девяностые forever» 

lucky strike

чего тебе всегда хотелось – 
				чтобы тебя никогда не ставили раком
чтобы жизнь оставалась 
			непредсказуемой как циклон
и чистой как легкие младенца
но тебя имеют тебя постоянно имеют
работодатели чиновники – без передышки 
друзья и любимые – время от времени 
и не важно что в итоге получается 
отсутствие денег и связей в первом случае
или голимый приход от голимого амфетамина во втором
ведь все равно ты тот кого вычеркнули 
из списка приглашенных
кого положили на операционный стол
и  оставили без наркоза

чытаць далей )



арыгіналы )
kloun
ППРБ (Першыя Прасталыткі Рэспублікі Беларусь)

Эх, бывае, згадаю – і прасьляжуся.

Першыя прасталыткі незалежнае Беларусі,
распачаўшы кар’еру яшчэ школьніцамі,
так валодалі аральнымі здольнасьцямі,
так рассоўвалі межы ўяўнага і магчымага,
што агаломшаныя мужчыны
прыводзілі да іх за руку
нават дзяцей і ўнукаў.

У чаргу выстройвалася самая розмаітая публіка:
маладыя дэпутаты маладое рэспублікі,
прадстаўнікі творчых прафэсіяў,
адэпты усіх вядомых канфэсіяў,
ветэраны афганістану, героі працы.
Толькі-толькі пачалі з’яўляцца
гандоны з водарам фруктаў.
У крамах прападаць прадукты,
тытунь і алькагольныя вырабы.

Я сканчаў тады школу й ніколі не паверыў бы,
што гэтыя гейшы,
скурвяцца як курвіцца ўсё першае:
першыя сябры, настаўнікі, мары.
Што сустрэну аднойчы ў бары
Лілі, прыдарожную каралеўну,
сьпітай, пад руку з нейкім брыдкім аленем.
Ейныя вочы раз’ядацьмуць катаракта і скруха.
Але сьцёгны і рукі
памятацьмуць усіх, хто прайшоў празь яе і забыў,
кожную суку:
ад першага прэзыдэнта
да апошняга
валацугі.

* * *

  • May. 2nd, 2009 at 8:07 AM
kloun
                 ***

                     “Залишилась любов але краще б її не було”
                     Наталка Білоцерківець

                
          я паеду асюль я паеду адсюль неадменна
          і сьляпая душа не згадае дарогі назад
          толькі плоць захавае бязрадасныя перамены 
          у далёкае места бяз гэтых утомных прынад  
          дзе адчай высьпявае павольна нібы вінаград

          ані жалю ні сьлёз толькі ўбогія краявіды
          толькі памяці гніль: яе водар востры й густы
          ахінацьме душу пакідаючы розум бяз гіда
          якнайдалей ад гэтай банальнай мілоснай жуды
          і ніхто нават я не адкажа дакладна куды

          і гнятлівай начной нематы незьлічоныя ймёны
          я на столі чытацьму не разумеючы слоў
          застануцца нічыйнымі тыя задушныя штольні
          дзе змарнела нібыта-каханьне нібыта-любоў
          або нас не было ад самога пачатку або

          у  гарачым паветры што ліпла агідна да скуры
          на запыленых люстрах і ложках на крэслах старых
          застануцца сьляды я ня ведаю іхняй структуры
          што мы столькі рабілі ў гэтых пакоях пустых?
          мы былі пустатой і пустэчу пакінулі ў іх

Беларуская мова

  • May. 1st, 2009 at 7:49 AM
kloun
                    Беларуская мова

                             “гэтую мову па горадзе не разьвесіш,
                              яе ўжо не ўпрыгожаць ні фаервэркі,
                              ані нэон”
                                                    Вальжына Морт

                       мы добра ведаем гэтую абэцэду
                       яе вітальні спальні і прыбіральні
                       мы добрыя вучні –  вывучылі дашчэнту
                       яе патаемныя склепы і катавальні

                       мы гулялі ў вайнушку на яе палігонах
                       нас ганіла маці і бацька ганіў таксама
                       мы ссыпалі ў сэрца яе кірылічны порах
                       праносячы ў дом за пазухай і за шчакамі

                       мы клалі яе замест пайку у заплечнік 
                       перадавалі бы вірус сваім каханым
                       перавяралі штораніцы і штовечар
                       яе рыштунак, бы кулі у барабане

                       любілі яе як брудную дзеўку любяць: 
                       прасілі рукі – і білі у твар нагамі
                       кляліся на вернасьць, патасна сьціснушы зубы,
                       найапошнейшымі словамі і багамі

                       але між хваласьпеваў яе крывіцкім вабнотам
                       славы й асанны яе незямному цуду
                       яна йшла у бар аддавацца рознаму зброду
                       і ночыць з бамжамі у іхніх картонных будах

Ars poetica

  • Apr. 18th, 2009 at 6:29 AM
kloun
Ars poetica

І матылёк сонца падымаецца ўжо з-за далягляду

І рот ледзьве ня рвецца ад пазяханьняў

І ранішні дворнік, дурань,
надрыўна блюе ў сьметніцу
ня выпускаючы з рук мятлы

І прахалодны вецер расшпільвае кашулю
гузік за гузікам
сантымэтр за сантымэтрам
і хочацца яшчэ, працягу

І так цягне спаць!
але не лягаеш
глядзіш як
мужык на аўтакране
шаманіць з тралейбуснымі правадамі

І ў гэтую хвілю
на імгненьне ўсё застывае:
матылёк ўзмахвае золкімі крылцамі
а мужык выпаўшы з люлькі
ляціць на асфальт

палатно вартае Брэйгеля
і вокладкі любой паэтычнай анталогіі
асабліва беларускай

і цяжка сказаць дзе больш красы:
ў перадсьвітальнай цішы прыроды
ці ў вусьцішным крыке
аддалена падобным на “Ура!”

Urbi et Orbi

  • Apr. 17th, 2009 at 3:11 AM
kloun
        Сканчаецца Вялікі Пост. Многія ў чаканьні Вялікага разгавеньня трызьняць паляндвіцай і вогненай вадзіцай. Галодныя галюцынацыі - добрая нагода для размовы. Іншым жа ёсьць шмат чаго расказаць пра свае бездухоўныя мясаедзтва і алькагалізм.

Таму прапаную распачаць традыцыю Велікодных вершаў.


Urbi et Orbi

Ехаць у вагоне, напрыклад, з гопнікам
лепш, чым наогул ні з кім ня ехаць.
Канешне, ёсьць небяспека стаць алькаголікам,
калі ты ў месяц разоў так зь дзесяць
імчыш у плацкарце ня з кніжкай за столікам,
а зь якім-небудзь славікам або толікам.
Такая сабе міні-героіка.

Аднойчы я ехаў з цэлым вывадкам.
І, ведаеце, суровыя пацанскія базары –
зусім ня тое, што герметычныя выкладкі
Эліота ў заплечніку альбо гоніва Ліятара.
І хаця наш палілог і складаўся адно з выкрыкаў,
Але гэта былі такія шаманскія выкрыкі,
такія пякельныя энцыклікі,

што калі з сутоньня выбегла правадніца,
мы спачатку падумалі што выклікалі суккуба.
Яна пачала дваіцца, потым траіцца.
Падобнае містыкі ня ўбачыш і на youtube’е!
Але ўсё-ткі мы здолелі супакоіцца і папусьціцца.
Адно мёртвыя пасажыры на суседніх паліцах
працягвалі моўчкі злавацца.

Па трэцяй пляшцы я пачаў упадаць у немач.
А троіца не сунімалася: недзе апоўначы
завязаўся шыкоўны інтэлектуальны махач.
І пакуль, перад сном у тамбуры палячы,
я чытаў любоўнае “смс на дабранач”,
прыйшоў нявыспаны дух сьвяты
і ўсім надаваў зьвязды.

Як сказаў бы ў такім выпадку Ян Багаслоў,наш патрон:
“Не залівайце дарма труб сваіх арханёльскіх,
яны вам яшчэ спатрэбяцца,
наперадзе – станцыя Армагедон!”

Контурная карта памяці

  • Mar. 20th, 2009 at 7:28 AM
kloun
Контурная карта памяці

Калі ты забудзеш гэтыя перапынкі
ў жыцьцёвых раскладах, мілосную кляўнаду
кароткіх сустрэч, тыя пляжы й будынкі,
дзе мы кармілі похапкі нашу пажаду, –

пастаў сьцяжок на мапе маёй краіны,
як напамін, што нас прывялі да згубы
гэтыя словы, падобныя на руіны,
гэтыя фразы, распалыя быццам трупы.

Мы не сядзецьмем болей каля вакзалу,
калі на рукох квіткі і тыя чужыя.
Усе тыя ночы, каторых так не хапала,
усе вар’яцтвы, каторымі даражылі –

адзінае што мы мелі і што ўмелі.
Мы спалі ў вагонах і на пясочным кварцы.
Кожнае раніцы неба над намі блішчэла
залатою фіксою свайго паўднёвага сонца.

Нашы будні былі фэерычнаю стужкай навінаў.
Мы чыталі ўсё акрамя гараскопаў на заўтра.
Але ведалі, час нічога па нас не пакіне
акрамя падрабязнае анатамічнае карты.

І цяпер я сяджу ў кавярні і мімаволі
згадваю нашы вясёлыя эскапады.
Пра мілосьць, якая, зьмяніўшы яўкі й паролі,
забыла пакінуць новыя каардынаты.

Хмяльны нактурн

  • Mar. 4th, 2009 at 11:37 PM
kloun
Хмяльны нактурн

ужо ня ноч але яшчэ ня ранак
два ліхтары нібы электрастанік
вясна але каханка не дае

удача зноў відаць мяняе пасажыра
было прыемна зь ёю, калі шчыра –
яна мной карысталася але

жыцьцё наогул ненадзейная кантора
усё што зараз маю – гэты горад
ягоны ненавязьлівы рэльеф

бальконны від на плошчу і макдональдс
а пад рукой ляжыць прыемны бонус –
партвэйн якога вечна не стае

ані сьвятла ў дамох – усе ў сьпячцы
п’янтос крычыць “Хачу! Хачу!” ў гарачцы
ды фразу аніякне разаўе

а птушкі палюбоўніцы паветра
нясуць сваё бясслоўнае лібрэтта
нябеснаму старому шансанье

Клюб Мёртвых

  • Feb. 3rd, 2009 at 4:41 PM
kloun
у памерлых свае цяжкасьці і інтарэсы
але пра іх не пішуць у кнігах ня кажуць у прэсе

напрыклад самагубцы пікетуюць райскую амбасаду
патрабуючы роўнасьці й допуску да райскага саду

яны маюць сваю Самагубчую Лігу
праз якую прасоўваюць зьмены ў Сьвятую Кнігу

там таксама ёсьць зборы й прызывы ў войска
дэзэртыраў – абодва бакі – наказваюць жорстка

спустошыўшы кволыя душы, іх
высылаюць назад – у сьвет жывых

сьвет мёрвых – ён быццам лятучы галяндэц
дае табе шанец і забірае шанец

там гастарбайтары з пекла ствараюць таемныя ложы
але кожны жыхар парадызу да іх варожы

у сваю чаргу жыхары парадызу, занураныя ў тугу,
бяруць экскурсійныя туры на востраў граху

і калі скажам віктар пятровіч знаёміцца ў пабе
за порцыяй віскі з шыкоўнай бабай

і калі скажам віктар пятровіч, нябесны насельнік,
пакідае ў выніку ў пекле сваё насеньне

то абедзьве сістэмы згубіўшы сваіх адэптаў
ператвараюцца ў два ўяўных канцэпты

то бок паміраючы ты бяз ніякіх віз
патрапляючы ўверх патрапляеш і ўніз
kloun
Пераможанаму беларускаму лузэру

вось ты нарэшце і сузіраеш свае татальныя прыцемкі
першыя зрывы апошнія нясьмелыя прыхапкі
з удачаю што з табою была ня ноч і нават ня дзьве
твой адчай адцяпер быццам галодны зьвер

слабее шалёны сардэчны біт не сягаюць вуха
гарачы прыбой жыцьця ягоныя завірухі
бо няма ні любові ні колішніх ідэалаў
ты зьбіраў гэты скарб але раптам усё прапала

няхай розум – руіны бязлюднага мэгаполісу
і змрок пакрысе наступае на яго ваколіцы
няхай сэрца хрыпіць сапсаваным прыёмнікам
і нікому не зразумець гэты хрып бяз слоўніку

сьцісьні зубы пераможаны беларускі лузер
твая муза ляжыць непатрэбным грузам
згарні анучу каханьня й складзі ў кішэню
тваё месца цяпер ля парашы ў ценю

вось ты зараз сядзіш у офісе стаіш за прылаўкам
камбайнёр дэпутат журналіст кранаўшчыца даярка
назіраеш як рэчы губляюць свой сэнс і значэньне
як зьнікаюць за вежаю вежа твайго пясочнага карфагену

і пакуль навакольны сьвет плыве ў цябе пад нагамі
нібы мёртвае лісьце бы крохкае арыгамі
не зважай на паразы хай будуць тваім талісманам
толькі ўява сапраўдная – ўсё іншае ёсьць падманам

Гатэль мілосьці

  • Jan. 10th, 2009 at 12:40 AM
kloun
у выніку ты пераехала ў іншы горад
мы абодва пра гэта ведалі і чакалі
зрэшты сьвет – адзін вялікі гатэль
і ня важна ў чыім нумары й спальні
глушыцьмем партвэйн
і шукацьмем рэшткі любові
бо рэштак па ёй ніколі не застаецца

я ўсё яшчэ помню цела твайго
калідоры, пакоі, залі…
але цяпер мы нібы два вандроўных сюжэты
з адкрытым фіналам
дзьве аднолькавых кнігі
ў розных мілосных архівахRead more... )
kloun
Палескі містычны фальклёр

For Hades' bobbin bound in mummy-cloth
May unwind the winding path
W. B. Yeats


зьяўляўся ў вёсцы адзін цыган
ня любілі яго мужыкі
бо цягаў баб чужых у сьвіран –
і старую і маладуху
і наогул што за мужык такі
з завушніцай у вуху?

карацей забілі таго ромэла:
насадзілі на вілы
і ў балота кінулі цела

потым прыйшлі саветы
ім да сракі была ўся гэтая
мясцовая фалькларыстыка й народныя пераказы
чувакі будавалі народнае шчасьце й калгасы

але пачалася вайна прыехалі немцы
і відаць пасьпела наскучыць на дне ромалу –
па начох сталі бачыць яго ў вёсцы
а нардычныя воі Вальгалы ад пераляку –
ў Faterland слаць лісты з апісаньнямі вурдалака

яго баяліся ўсе - нямецкія матацыклісты
партызанскія камандзіры й мясцовыя кавалі
і нават прыежжыя франтавыя артысты
доўга ў вёсцы прабыць не змаглі

але з часам звыклі да яго інфэрнальных дзівацтваў
частавалі гарэлкай на радаўніцу і дзяды
а пасля падшукалі прытулак і добрую працу –
вартаваць сьвінафэрму і збожжавыя склады

New Age, калядны раманс ))

  • Dec. 9th, 2008 at 3:53 AM
kloun
New Age
калядны раманс

Зіма. Начное места. Іней.
Стары вайсковец-вартаўнік
пазначыў цёплаю урынай
свае ўладаньні. Сьнегавік

з падмерзлай морквай дзе-ня-трэба
стаіць на радасьць шкалярам.
І зоркаю каляднай ў небе,
ратункам іхніх тат і мам,

што ўжо зьняверыліся ў цудах,
мігціць таемны НЛА.
Там за штурвалам – новы Будда,
старык Хрыстос і Крышна-2.

Яны вязуць у горад гэты,
у гэты сьвет свае дары.
Іх бачылі ацтэкі й кельты.
І нават нашы калдыры.

І ўсе вар’яты псыхлякарняў.
(Што скажуць потым дактары
калі спатканьня час настане?)
Ярчэе зорка угары

пакуль нясе начную службу
стары вайсковец-вадаліў.
Іншаплянэтныя мэсіі
лятуць да нас на караблі.

Profile

kloun
[info]pistonczyk
pistonczyk

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Taichi Kaminogoya